Skip to main content

Праграма Фулбрайт для замежных студэнтаў (The Fulbright Foreign Student Program)

Праграма Фулбрайт дазваляе ўдзельнікам(-цам) вучыцца да двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША для атрымання ступені магістра.

Вы можаце атрымаць ступень ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных стасункаў, журналістыкі і масавых камунікацый, права, бібліятэчных і інфармацыйных навук, дзяржаўнага кіравання, грамадскага аховы здароўя і дзяржаўнай палітыкі і інш. Удзельнікі(-цы) адбіраюцца па выніках адкрытага конкурсу.

Праграма прапануе фінансаванне на ўвесь перыяд навучання. Грант пакрывае выдаткі на навучанне, авіябілеты, а таксама ўключае штомесячную стыпендыю і медыцынскую страхоўку. Акрамя таго, на конкурснай аснове будзе магчыма прайсці прафесійную стажыроўку. Гэты конкурс будзе праводзіцца ў ЗША пасля таго, як удзельнікі(-цы) пачнуць сваё навучанне.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець беларускае грамадзянства;

  • свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);

  • мець скончаную вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент) на момант падачы заяўкі.

Заяўкі прымаюцца да 23:59 (па мінскім часе) 3 верасня 2023 года.

Форму анлайн-заяўкі і дадатковыя інструкцыі можна знайсці па спасылцы: https://apply.iie.org/ffsp2024/.

Усе анкеты і дадатковыя дакументы мусяць падавацца ТОЛЬКІ анлайн.

Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час. Калі ласка накіроўвайце ўсе пытанні, якія тычацца праграм Фулбрайт для грамадзян(-ак) Беларусі, па адрасе: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it..

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.