Accessibility Tools

Skip to main content

Вобраз ідэальнага чыноўніка

02 May, 2025

Кампанія «Кадравы Рэзерв» правяла глыбіннае інтэрв'ю з выбранымі ўдзельнікамі, каб больш поўна разумець іх запыты і патрэбнасці.  

Прыкладна палова з удзельнікаў інтэрв'ю раней працавалі ў дзяржаўных арганізацыях, на дзяржаўных прадпрыемствах альбо былі дзяржаўнымі службоўцамі (у тым ліку па размеркаванні). Таму асабліва цікава было даведацца аб тым, як яны сабе ўяўляюць ідэальнага чыноўніка і яго ролю ў сістэме кіравання.

«Чыноўнік – гэта прыклад таго, якім павінен быць грамадзянін (выконванне законаў, абавязкаў, чыстая рэпутацыя і г.д.). Місія чыноўніка – служыць дзяржаве. Але ў нашым (беларускім) выпадку ёсць супярэчнасць еўрапейскай мадэлі (дзе дзяржава для чалавека) і азіяцкай мадэлі (дзе чалавек для дзяржавы)»

«Чиновник прежде всего должен блюсти национальные интересы»

«Чыноўнік – гэта проста элемент сістэмы, які выконвае свае абавязкі і волю сілы, якая перамагла на выбарах (то бок народу)»

«Мне падабаецца мадэль Нямеччыны, дзе чыноўнік ці служачы – гэта твой жыццёвы статус. Ты служыш дзяржаве – гэта не часовае. Дзяржава гарантуе твой сацыяльны статус, дастатковы ўзровень даходу (каб не меў не ў чым патрэбы – напрыклад, ісці ў бізнэс) і дзяржава не можа цябе звольніць пры ўмовах, што ты добрасумленна выконваеш свае абавязкі і не парушаеш закон. Пры гэтым там вельмі сур’ёзны адбор – вымаганні датычныя кампетэнцыяў, адукацыі і г.д.» 

«Чыноўнікі павінны перастаць быць асобнай кастай. І на еўрапейскі ўзор, даходы кожнага чыноўніка павінны быць празрыстымі».