Accessibility Tools

Skip to main content

Адукацыйны візіт удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв» у Брусэль у межах «беларускага тыдня»

13 снежня, 2024

Скончыўся адукацыйны візіт удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв» у Брусэль у межах «беларускага тыдня»

Гэты візіт меў іншы фармат у параўнанні з папярэднімі візітамі, якія арганізоўваў «Кадравы Рэзерв». Гэта не проста знаёмства з працай міждзяржаўных інстытуцый на інтэрнацыянальным узроўні, але і разуменне фармуючайся ў Еўрапарламенце і прадстаўніцтвах Еўрапейскай камісіі павесткі адносна Беларусі, якая разам з пасыламі, з якімі звяртаюцца да аб'яднанай Еўропы беларускія дэмакратычныя сілы, дае магчымасць удзельнікам кампаніі «Кадравы Рэзерв» больш глыбока разумець сучасныя праблематыку і працэсы, — адзначыў каардынатар кампаніі Юры Губарэвіч.

Удзельнікі сустрэліся з прадстаўніком ураду Фландрыі Сэмам Вандэнабілам і абмеркавалі супрацоўніцтва і праграмы прафесійнага абмену на 2025 г. Таксама ўдзельнікі наведалі офіс па міграцыі пры Еўрапарламенце, канферэнцыі «Аднаўленне дэмакратычных інстытутаў Беларусі — шляхі будучых рэформ» і «Standing with the People of Belarus: High-Level Conference».

Мерапрыемствы «беларускага тыдня» прадэманстравалі салідарнасць і нязменную прыхільнасць ЕС беларускаму народу. Кампаніі «Кадравы Рэзерв» было вельмі прыемна мець магчымасць далучыцца да мерапрыемства разам са сваімі ўдзельнікамі.