Адбыліся азнаямляльныя візіты ў Германію і Бельгію
Адбыліся азнаямляльныя візіты ў Германію і Бельгію, арганізаваныя кампаніяй «Кадравы Рэзерв» для адабраных удзельнікаў.
Гэтыя візіты сталі магчымасцю бліжэй пазнаёміцца з тым, як працуюць еўрапейскія інстытуты, мясцовае самакіраванне і палітычныя механізмы прыняцця рашэнняў у гэтых еўрапейскіх краінах. Праграмы былі насычаныя і карысныя:
У Германіі ўдзельнікі пазнаёміліся з працай парламента адной з зямель падчас экскурсіі ў Landtag і правялі сустрэчы з нямецкімі палітыкамі і прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў. Падчас размоў абмяркоўваліся пытанні інтэграцыйнай палітыкі і правоў меншасцяў, механізмы прыняцця палітычных рашэнняў, выклікі на лакальным узроўні, а таксама сістэма дзяржаўнага фінансавага і адміністрацыйнага кантролю.
У Бельгіі адбыліся сустрэчы і дыскусіі, прысвечаныя функцыянаванню еўрапейскіх інстытутаў і іх узаемадзеянню з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Удзельнікі таксама наведалі канферэнцыю “8+100” Belarus Cross-Party Forum, мелі шэраг сустрэч з еўрапейскімі палітыкамі і прадстаўнікамі інстытутаў ЕС.
Такія сустрэчы дапамагаюць лепш разумець, як працуюць сучасныя дэмакратычныя сістэмы і якія рашэнні могуць быць карыснымі для будучыні Беларусі, а таксама з’яўляюцца часткай доўгатэрміновай стратэгіі кампаніі «Кадравы Рэзерв» па падрыхтоўцы новага пакалення адказных спецыялістаў і грамадскіх лідараў.