Набор на міжнародны воркшоп «Leaders for Change: promoting democracy and human rights at local level»
Рада Еўропы абвясціла набор удзельнікаў на трэці міжнародны семінар «Leaders for Change: promoting democracy and human rights at local level», які пройдзе 79 ліпеня 2026 года ў Страсбургу (Францыя) пад эгідай Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы.
Мерапрыемства стане дынамічнай платформай для абмену меркаваннямі паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі, грамадзянскай супольнасцю, членамі Кангрэса і экспертамі ў адпаведных галінах.
Яно прызначана для садзейнічання развіццю дэмакратычных каштоўнасцей у адпаведнасці з прынцыпамі Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання
Калі вам цікавыя тэмы мясцовага самакіравання, мясцовай дэмакратыі, грамадзянскага ўдзелу і развіцця супольнасцяў, гэта добрая магчымасць атрымаць новыя веды, пазнаёміцца з еўрапейскім досведам і наладзіць прафесійныя кантакты з прадстаўнікамі мясцовых уладаў і экспертнай супольнасці з розных краін Еўропы.
Асабліва вітаецца ўдзел людзей, якія цікавяцца гэтымі пытаннямі і хацелі б развівацца ў дадзеным кірунку, нават калі пакуль не з'яўляюцца спецыялістамі ў сферы мясцовага самакіравання.
✅ Выдаткі на праезд і пражыванне пакрываюцца Радай Еўропы
✅ Прадугледжаны пераклад на беларускую і англійскую мовы
Дэдлайн: 21 чэрвеня 2026 года, 16:00 CET.
Падаць заяўку
Не ўпусціце магчымасць далучыцца да міжнароднай супольнасці лідараў і ўнесці свой унёсак у развіццё будучай дэмакратычнай Беларусі!