Нажаль, у наш час немагчыма гарантаваць поўную бяспеку дадзеных. Нават вельмі сур'ёзныя кампаніі падвяргаюцца ўзлому з-за хакерскіх нападаў.
Са свайго боку мы прадугледзелі дзейсны спосаб абароны дадзеных заяўнікаў – яны не захоўваюцца на серверы, а пасля атрымання шыфруюцца і дзеляцца на часткі. Персанальныя звесткі выкарыстоўваюцца толькі для верыфікацыі заяўніка. Агульная інфармацыя без персанальных даных выкарыстоўваецца для планавання навучання і стажыровак.
Варта ўлічыць, што ўцечка дадзеных можа адбыцца з боку самога заяўніка яшчэ падчас запаўнення заяўкі, напрыклад, з-за вірусаў ці адсочваючых праграм на Вашых прыладах. Таму мы раім запаўняць заяўку з дапамогай VPN і выкарыстоўваць антывірусы. Са свайго боку мы прыклалі ўсе намаганні, каб засцерагчы Вашы дадзеныя.