Абмеркаванне канцэпцый рэформаў на адукацыйнай платформе
Моцныя інстытуты пачынаюцца з моцных канцэпцый. Завершаны чарговы этап конкурса канцэпцый рэформаў
Эксперты «Кадравага Рэзерву» завяршылі распрацоўку шэрагу канцэпцый рэформаў, якія могуць стаць асновай для пераўтварэнняў у дэмакратычнай Беларусі:
🔹 канцэпцыя рэформы мясцовага самакіравання
🔹 канцэпцыя рэформы антыкарупцыйных органаў
🔹 канцэпцыя рэформы органаў пракуратуры
🔹 канцэпцыя рэфармавання дзяржаўнага і мясцовага кіравання ў сферы аховы хатніх жывёл
🔹 канцэпцыя рэформы сістэмы азелянення гарадскіх тэрыторый
🔹 канцэпцыя рэформы дэцэнтралізацыі
Цяпер гэтыя распрацоўкі пераходзяць на наступны этап: публічнае абмеркаванне на адукацыйнай платформе «Кадравага Рэзерву».
Гэта магчымасць не толькі азнаёміцца з прапановамі экспертаў, але і ўнесці свой уклад у іх удасканаленне. Кожны каментар, заўвага або прапанова дапамагаюць зрабіць будучыя рэформы больш прадуманымі і эфектыўнымі.
Удзельнічаць у абмеркаванні могуць зарэгістраваныя ўдзельнікі «Кадравага Рэзерву». Далучайцеся да дыскусіі і дапамагайце фарміраваць рашэнні, якія будуць працаваць на карысць Беларусі: https://edu.pr-belarus.org/kantseptsyi