Перамены абавязкова адбудуцца. І зараз мы выкарыстаем час для падрыхтоўкі і прафесійнага росту.
Ужо больш за два гады Кадравы Рэзерв актыўна працуе над падрыхтоўкай прафесіяналаў, гатовых адыграць ключавую ролю ў будаўніцтве Новай Беларусі. За гэты час мы стварылі адукацыйныя праграмы, арганізавалі дыскусійныя платформы, міжнародныя візіты і стратэгічныя сесіі, каб нашы ўдзельнікі маглі атрымаць неабходныя веды, навыкі і досвед. Мы ганарымся тым, што сталі платформай для аб'яднання актыўных і амбіцыйных беларусаў, якія гатовы зрабіць свой унёсак у развіццё дэмакратычнага грамадства і эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага кіравання.




2025

Май
Адукацыйны візіт удзельнікаў кампаніі ў Фландрыю
Сакавік
Семінар «Лідары перамен: садзейнічанне дэмакратыі і правам чалавека на мясцовым узроўні» ад Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы
2024

Снежань
Адукацыйны візіт удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв» у Брусэль у межах «беларускага тыдня»
Лістапад
Цыкл лекцый “Спецкурс: Шлях да дэмакратычнай Беларусі” для ўдзельнікаў кампаніі “Кадравы Рэзерв”
Верасень
Запуск платформы для абмеркавання праектаў рэформаў з магчымасцю далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў

Красавік
Навучальны візіт удзельнікаў Кадравага Рэзерву ў Літву. Перад паездкай была арганізавана серыя з 4 лекцый, якія пазнаёмілі з працэсамі пераходу ад савецкага таталітарызму да незалежнасці, уступлення Літвы ў ЕС, перамовах і стаўленнем насельніцтва, сістэмай дзяржаўнага кіравання, роляй грамадзянскай супольнасці і палітычных партый і шмат іншага.
Люты - сакавік
Удзельнікі «Кадравага Рэзерву» актыўна ўдзельнічаюць у абмеркаванні і падрыхтоўцы будучых рэформ у Беларусі: публікуюць свае артыкулы і навуковыя працы
Люты
Беларуская акадэмія ў партнёрстве з кампаніяй «Кадравы Рэзерв» правяла прыём заявак на магістратуру па праграме «Адміністраванне ў дзяржаўных органах і бізнесе»
Студзень
Кампанія «Кадравы Рэзерв» запусціла цыкл відэа аб бачанні рэформ Новай Беларусі. У гэтых відэа ўдзельнікі «Кадравага Рэзерву» расказваюць аб сваім бачанні канцэпцый рэформ.
2023
Снежань
Канферэнцыя па рэформе мясцовага самакіравання, Варшава, Польшча
Снежань
Круглы стол па рэформе адміністравання сістэмы адукацыі, Вільня, Літва

Снежань
Адукацыйны візіт удзельнікаў Кадравага Рэзерву ў Люблін, Польшча, а таксама адукацыйны візіт у Вільню, Літва.
Лістапад-снежань
Другая адукацыйная праграма для ўдзельнікаў Кадравага Рэзерву. Да праграмы далучылася 168 чалавек.
Лістапад
Адукацыйны візіт удзельнікаў Кадравага Рэзерву у Шчэцін, Польшча

Верасень
Адукацыйны візіт удзельнікаў Кадравага Рэзерву ў Германію
Верасень
500 удзельнікаў кампаніі "Кадравы Рэзерв"
Чэрвень
На ўдзел у «Кадравым Рэзерве» было пададзена больш за 300 заявак, 170 удзельнікаў выказалі жаданне прайсці навучанне. У канцы праграмы ўдзельнікі напісалі выніковую працу, 110 з іх справіліся з ёй паспяхова.
Май
22 мая 2023 - Па рашэнні КДБ кампанія "Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі" прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем.

Красавік-май
Рэалізацыя пілотнай адукацыйнай праграмы для ўдзельнікаў кампаніі "Кадравы Рэзерв".
2022
Снежань
Канферэнцыя «Кадравы резерв для Новай Беларусі. Выклікі і перспектывы»

Лістапад
Старт кампаніі "Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі".

