Інструменты даступнасці

Перайсці да змесціва

Кампанія «Кадравы Рэзерв» запусціла новы фармат працы

24 верасня, 2025

Клубы рэфарматараў - гэта адкрытыя пляцоўкі для тых, хто хоча аб’ядноўвацца, абменьвацца ідэямі і разам распрацоўваць праекты рэформаў для будучай Беларусі. 

У кастрычніку сустрэчы Клубаў адбудуцца ў • Варшаве • Гданьску • Познані • Кракаве • Празе • Уроцлаве • Вільні 

Каардынатар кампаніі, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юрый Губарэвіч адзначае:

– Мэта гэтых сустрэч – пазнаёміць людзей паміж сабой, правесці дыскусіі адносна магчымых формаў працы і далейшай дапамогі ў рэалізацыі іх працы на месцах. Калі ў Беластоку будзе адпаведны інтарэс, то, канешне, будзем рабіць і ў Беластоку

🔹 Клубы адкрытыя для сяброў «Кадравага Рэзерву»
🔹 Далучыцца можна праз анкету на сайце pr-belarus.org

Чытаць артыкул цалкам