Інструменты даступнасці

Перайсці да змесціва
28 кастрычніка, 2026

Кангрэс Рады Еўропы актыўна супрацоўнічае з Кадравым Рэзервам

28 кастрычніка, 2026

Так пра супрацоўніцтва з Кадравым Рэзервам распавёў Мацьё Мары, генеральны сакратар Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы, у інтэрв'ю Радыё Свабода.

«Калі людзі далучаюцца да Кадравага Рэзерву, іх пытаюцца, у якім кірунку яны хацелі б працаваць, і 40% з іх адказваюць: „Хачу вывучыць пытанні мясцовай дэмакратыі, бо менавіта тут я змагу прынесці рэальную карысць, калі вярнуся дадому“. Таму мы арганізавалі тут, у Страсбургу, як мінімум чатыры сустрэчы з удзельнікамі гэтай ініцыятывы, прысьвечаныя тэме паўнавартаснай мясцовай дэмакратыі… мы робім вельмі шмат чаго сумесна зь беларускімі прадстаўнікамі, і гэта будзе працягвацца».

Для Кадравага Рэзерву гэта магчымасць спалучаць адукацыю з практычным знаёмствам з тым, як працуюць дэмакратычныя інстытуты ў еўрапейскіх краінах

Менавіта таму мы працягваем развіваць адукацыйныя магчымасці Кадравага Рэзерву і запрашаем новых удзельнікаў.

Зараз адкрыты набор на новую праграму «Агенты перамен: місія выканальная», прысвечаную дзяржаўнаму кіраванню, праву, эканоміцы, грамадскім працэсам, перамовам і камунікацыі.

Праграма дапаможа лепш разумець, як прымаюцца рашэнні, узаемадзейнічаюць інстытуты і інтарэсы, чаму адны змены даюць вынік, а іншыя застаюцца на паперы.

Хочаце не толькі назіраць за зменамі, але і разумець, як яны адбываюцца? Далучайцеся!

Падаць заяўку да 30 лістапада: https://pr-belarus.org/be/apply-by