Юрый Губарэвіч на "Раніцы" Белсата
«Кадравы Рэзерв» — гэта ініцыятыва, якая рыхтуе прафесіяналаў для аднаўлення і рэфармавання дзяржаўнага і мясцовага кіравання ў Новай Беларусі.
Нашай краіне спатрэбяцца людзі са свежымі ідэямі, практычнымі навыкамі і адказнасцю — тыя, хто зможа ўзяць на сябе працу ў пераходны перыяд і ўдзельнічаць у рэальных зменах. Удзельнікі «Кадравага Рэзерву»:
🔹далучаюцца да анлайн-праграм, круглых сталоў і адукацыйных візітаў
🔹удзельнічаюць у абмеркаванні і распрацоўцы канцэпцый рэформаў
🔹становяцца часткай супольнасці, якая рыхтуецца да кіравання краінай пасля змен
За час працы «Кадравага Рэзерву»:
✅ 700+ удзельнікаў у Беларусі і за мяжой
✅ больш за 3 гады сістэмнай працы
✅ сотні тысяч людзей, якія сочаць за нашай дзейнасцю
Глядзець выпуск https://www.youtube.com/live/FOot5ZP_zn0?si=QXTf-bGQuMb_P6f8&t=3960