Інструменты даступнасці

Перайсці да змесціва

Імкнемся пераймаць карысны для краіны досвед

14 жніўня, 2025

Увосень праект «Кадравы Рэзерв для новай Беларусі» плануе запусціць новыя ініцыятывы. Пра гэта Радыё Рацыя распавёў каардынатар праекту, палітык Юрый Губарэвіч.

«Перадусім гэта стварэнне Клубаў рэфарматараў, умоўная назва, але гэтыя клубы будуць аб’ядноўваць беларусаў па розных гарадах розных краінаў ЕЗ. І вельмі важна, каб нашыя ўдзельнікі  пераймалі найлепшы еўрапейскі досвед».

Як адзначае каардынатар праекта Юрый Губарэвіч, «Кадравы Рэзерв» — гэта частка дэмакратычных сілаў, і мы дзейнічаем у цесным узаемадзеянні з імі.

Разам мы рыхтуем кадры і рашэнні для новай Беларусі.
Слухайце цалкам тут