Skip to main content

КАДРАВЫ
РЭЗЕРВ

для Новай Беларусі

Падбор і прафесійная падрыхтоўка грамадзян Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформ на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду

Як гэта працуе?

1 крок

Запаўненне заяўкі

Запрашаем патэнцыйных удзельнікаў

2 крок

Ацэнка ўдзельнікаў

Аналізуем патэнцыял і размяркоўваем па сферах дзейнасці

3 крок

Падрыхтоўка спецыялістаў

Праводзім навучанне ў фармаце анлайн курсаў, стажыровак і навучальных візітаў

4 крок

Удзел у распрацоўцы праектаў

Прапануем удзел у распрацоўцы канцэпцый рэформ і новых метадаў кіравання, збіраем вашыя ідэі і прапановы

5 крок

Праца ў камандзе рэформ

Запрашаем разам будаваць Новую Беларусь

Для каго гэты праект?

Для ўсіх, хто жадае прыняць удзел у пабудове новай, незалежнай Беларусі

  • Спецыялісты з Беларусі

  • Чыноўнікі, звольненыя па палітычных матывах

  • Спецыялісты, якія пакінулі Беларусь

  • Дзеючыя чыноўнікі, якія не падтрымліваюць рэжым

Пытанні і адказы наконт праграмы Кадравага Рэзерву

Хто стаіць за гэтай праграмай?
Праграма Кадравага рэзерву рэалізуецца пры садзейнічанні асноўных цэнтраў дэмакратычных сіл Беларусі пад эгідай Аб'яднанага пераходнага кабінета.
Ці абавязана_ы я запаўняць усе палі?
Мінімальна неабходна ўказаць імя і кантактныя дадзеныя, але запаўненне ўсіх палёў з указаннем досведу працы і адукацыі дапаможа нам пацвердзіць Вашу асобу, прыняць рашэнне аб уключэнні Вас у праграму, падабраць для вас адпаведную стажыроўку, праграму адукацыі. Нават калі Вы не запоўніце ўсе палі, Ваша заяўка ў любым выпадку будзе разгледжана.
Навошта мне пазначаць профілі сацыяльных сетках?
Гэтыя палі не абавязковыя, але з дапамогай профіляў у сацыяльных сетках мы зможам пераканацца, што вы рэальны чалавек, пацвердзіць вашу рэпутацыю.
Наколькі бяспечны ўдзел у праграме Кадравага рэзерву?
Нажаль, у наш час немагчыма гарантаваць поўную бяспеку дадзеных. Нават вельмі сур'ёзныя кампаніі падвяргаюцца ўзлому з-за хакерскіх нападаў. Са свайго боку мы прадугледзелі дзейсны спосаб абароны дадзеных заяўнікаў – яны не захоўваюцца на серверы, а пасля атрымання шыфруюцца і дзеляцца на часткі. Персанальныя звесткі выкарыстоўваюцца толькі для верыфікацыі заяўніка. Агульная інфармацыя без персанальных даных выкарыстоўваецца для планавання навучання і стажыровак. Варта ўлічыць, што ўцечка дадзеных можа адбыцца з боку самога заяўніка яшчэ падчас запаўнення заяўкі, напрыклад, з-за вірусаў ці адсочваючых праграм на Вашых прыладах. Таму мы раім запаўняць заяўку з дапамогай VPN і выкарыстоўваць антывірусы. Са свайго боку мы прыклалі ўсе намаганні, каб засцерагчы Вашы дадзеныя.
Ці гарантуе праходжанне навучання працу ў будучыні?
Праграма «Кадравы рэзерв» прызначана для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для дзяржаўнай і адміністрацыйнай працы ў пераходны перыяд і на будучыню, і з'яўляецца важным крокам для паляпшэння якасці дзяржаўнага кіравання ў Беларусі.
Аднак, нягледзячы на важнасць гэтай праграмы, удзел у ёй не можа аўтаматычна гарантаваць працаўладкаванне ў будучыні.
У той жа час, удзел у навучальнай праграме можа значна павысіць канкурэнтаздольнасць і вышыя шанцы на паспяховую кар'еру ў дзяржаўным і адміністрацыйным сектары, паколькі яна забяспечвае ўдзельнікам неабходныя веды і навыкі для эфектыўнага кіравання, і дадасць вам перавагу перад іншымі кандыдатамі.
Як доўга будзе разглядацца мая заяўка?
Кожная заяўка разглядаецца некалькі тыдняў. Мы пакідаем за сабой магчымасць павялічыць час разгляду, калі заяўка будзе няпоўная або ўзнікнуць дадатковыя пытанні.
Якім чынам я даведаюся пра вынікі адбору і атрымаю запрашэнне на навучанне/стажыроўку?
Усю інфармацыю аб залічэнні ў праграму, аб будучых стажыроўках і плане навучальных мерапрыемстваў Вы атрымаеце ў лісце на e-mail, які ўказалі ў анкеце.
Ці скончыўся прыём заявак на праграму "Кадравы рэзерв"?

Не, набор у кампанію "Кадравы рэзерв" ідзе пастаянна. Цяпер ідзе першая пілотная адукацыйная праграма ў межах кампаніі "Кадравы рэзерв". Да яе ўжо далучыцца нельга. Але мы плануем праводзіць адукацыйныя праграмы двойчы ў год, восенню і вясной.

Меркаванні лідараў

  • Уладзімір Астапенка

    "Новай Беларусі будуць патрэбныя кампетэнтныя спецыялісты, здольныя аб'ектыўна ацаніць шляхі развіцця сваёй краіны не толькі для сябе, але і з улікам наступных пакаленняў."
  • Юры Губарэвіч

    "За дзясяткі гадоў адмоўнай селекцыі ў Беларусі сфармаваўся безініцыятыўны і лаялісцкі кадравы апарат. Дэмакратычную Беларусь будаваць новым людзям."

  • Святлана Ціханоўская

    "Мы павінны рыхтаваць кадравы рэзерв кіраўнікоў, чыноўнікаў, афіцэраў, якія будуць служыць свайму народу."


  • Павел Латушка Павел Латушка

    Павел Латушка

    "Павінен быць сфармаваны кадравы рэзерв для займання ключавых пазіцый, уключаючы сілавыя ведамствы і органы мясцовага кіравання."

  • Аліна Коўшык Аліна Коўшык

    Аліна Коўшык

    "Беларусі патрэбныя Ваш досвед, веды ды жаданне пабудаваць краіну, якая стане новым усходнееўрапейскім зубром з моцнай эканомікай, сучасным дзяржаўным кіраваннем і павагай да нашай гісторыі."

    Партнёры

    Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі

    Рух «За Свабоду»

    Падрыхтоўка інстытутаў улады да пераходнага перыяду

    We use cookies

    We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.