
Як мы захоўваем
Вашыя дадзеныя
Каманда "Кадравага Рэзерву" надае вялікае значэнне бяспецы дадзеных удзельнікаў. Хаця ніхто не можа гарантаваць абсалютную бяспеку дадзеных у наш час, мы прымаем усе неабходныя меры для абароны вашых персанальных дадзеных.
„Ніколі нічога вялікага не дасягалася без небяспекі.“
— Нікола Макіявелі



АСЦЯРОЖНА, ФЭЙК!

Мы выявілі фэйкавы акаўнт "Кадравага Рэзерву" ў месэнджэры Telegram з назвай карыстальніка https://t.me/Kadravy_rezerv
УВАГА: Указаны акаўнт не мае ніякага дачынення да нашай кампаніі. На фэйкавым акаўнце размешчана спасылка на бот, але мы ніколі не выкарыстоўваем боты ў Telegram.
Таксама з'яўляюцца фэйкавыя акаунты з падобнымі назвамі, якія маскіруюцца пад pr-belarus.org, напрыклад, ужываючы вялікую лацінскую літару "i", якая амаль не адрозніваецца ад маленькай літары L "l" у слове beiarus. Рэжым прыкладае шмат намаганняў, каб нашкодзіць нам, запужаць удзельнікаў і дыкрэдытаваць Праграму. Гэта падкрэслівае важнасць нашай працы. Але нам усім варта быць пільнымі.
Сачыце толькі за афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі ад "Кадравага Рэзерву":
- Telegram: https://t.me/pr_belarus
- Facebook: https://www.facebook.com/personnel.reserve.belarus
- Instagram: https://www.instagram.com/personnel_reserve/
- E-mail:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. - Сайт: https://pr-belarus.org
Мы выкарыстоўваем Telegram толькі для камунікацыі з верыфікаванымі ўдзельнікамі "Кадравага Рэзерву". Уся камунікацыя з удзельнікамі вядзецца праз пошту. Калі ласка, будзьце пільныя і не паддавайцеся на правакацыі ды фэйкавую інфармацыю.
Бяспека і канфідэнцыяльнасць нашых удзельнікаў — наш галоўны прыярытэт.
Навіны і публікацыі на тэму бяспекі

Пытанні і адказы
наконт праграмы "Кадравы Рэзерв"
Напішыце нам наўпрост, мы адкажам на Ваш запыт.