Skip to main content

«Нехта з КДБ ці ГУБАЗіКу ўважліва праслухаў усе лекцыі».

Кампанія «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» аб’явіла другі набор на навучальную анлайн-праграму. Яе мэта падрыхтаваць тых, хто будзе працаваць у дзяржапараце адразу пасля змены ўлады.

Удзельнікам праграмы абяцаюць даць веды, неабходныя ў дзяржаўным кіраванні.

Пра новы набор у «Кадравы рэзерв», распавёў намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінету Юрый Губарэвіч.

Сцісла ў размове:

  • Палітычная сістэма, пабудаваная Лукашэнкам, не дазваляе людзям з амбіцыямі, уласным меркаваннем, дэмакратычнымі поглядамі існаваць у сённяшніх беларускіх рэаліях. Гэта ўжо прывяло да застою. Таму, каб выправіць сітуацыю пасля змены ўлады, трэба вырошчваць прафесіяналаў ужо зараз.
  • Навучанне пачнецца 16 лістапада і працягнецца два месяцы. Заняткі будуць праходзіць двойчы на тыдзень праз Zoom. Агулам 60 акадэмічных гадзін. Запісацца на праграму можна да 31 кастрычніка на афіцыйным сайце «Кадравага рэзерву». Удзел у ёй цалкам ананімны.
  • Мы ведаем, што ў першым наборы на праграму былі супрацоўнікі спецслужбаў. Не дарма пасля гэтага ўсе нашыя платформы прызналі экстрэмісцкімі. Дык вось гэтыя сілавікі не змаглі вылічыць ніводнага ўдзельніка праграмы. А вось атрымаць новыя веды змаглі. Спадзяюся, што яны хоць трохі змянілі іх светапогляд.
  • На сённяшні дзень у «Кадравы рэзерве» ужо больш за 500 чалавек. І, відавочна, што гэтая лічба будзе расці. Сярод выпускнікоў першага набору ёсць былыя супрацоўнікі міністэрстваў, чыноўнікі, буйныя бізнесмены. Многія з іх зараз знаходзяцца ў Беларусі.

 

https://radiounet.fm/nehta-z-kdb-czi-gubaziku-uvazhliva-prasluhau-use-lekczyi-yuryj-gubarevich-pra-kampaniyu-kadravy-rezerv/

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.