Інструменты даступнасці

Перайсці да змесціва
25 лістапада, 2026

Падыходы да праектавання будучыні: ці трэба ўжо сёння думаць пра рэформы ў Беларусі?

25 лістапада, 2026

А калі магчымасць змяніць Беларусь з'явіцца ўжо заўтра — ці будзем мы да гэтага гатовыя?

Мы шмат гаворым пра тое, якой павінна стаць Беларусь. Але ці дастаткова проста мець бачанне будучыні? Што рабіць з дзяржаўнымі інстытутамі? Як падрыхтаваць рэформы? Хто будзе прымаць рашэнні і адказваць за іх вынікі?

Можа, рыхтавацца да гэтага трэба ўжо сёння, а не чакаць зручнага моманту?

Запрашаем на адкрытую дыскусію «Падыходы да праектавання будучыні: ці трэба ўжо сёння думаць пра рэформы ў Беларусі?»

Разам з экспертамі паразважаем:

🔹 Што важней — мець агульнае бачанне будучыні ці канкрэтны план дзеянняў?

🔹 Як ператварыць добрыя ідэі ў рэалістычныя праекты рэформаў?

🔹 Хто павінен рыхтаваць пераўтварэнні і якія веды для гэтага патрэбныя?

Мадэратарка — Святлана Мацкевіч.

Гэта таксама магчымасць пазнаёміцца з выкладчыкамі і ідэямі новай праграмы Кадравага Рэзерву «Агенты перамен: місія выканальная».

Мы рыхтуем людзей, якія змогуць удзельнічаць у палітычным жыцці, дзяржаўным кіраванні, распрацоўцы і рэалізацыі рэформаў у Беларусі.

На дыскусіі пагаворым, навошта патрэбная такая падрыхтоўка, а ў межах праграмы будзем вывучаць механізмы і інструменты, неабходныя для будучых змен.

Цікавіцеся праграмай, але яшчэ не вырашылі, ці варта падаваць заяўку? Пачніце з дыскусіі — пазнаёмцеся з нашымі падыходамі і задайце свае пытанні.

27 лістапада 2026 года, 18:00 (CET)

Далучыцца да дыскусіі: https://us06web.zoom.us/j/84624576226

Набор на «Агенты перамен: місія выканальная» завяршаецца 30 лістапада!

Падаць заяўку: https://pr-belarus.org/be/apply-by

Запрашайце сяброў і калег — будзем рады бачыць усіх, каму цікавая будучыня Беларусі!