Інструменты даступнасці

Перайсці да змесціва
23 лістапада, 2026

ДАЙДЖЭСТ КАДРАВАГА РЭЗЕРВУ

23 лістапада, 2026

Да канца года нас чакае яшчэ шмат цікавага! Наперадзе сустрэчы з міжнароднымі экспертамі, новыя семінары і старт адукацыйнай праграмы.

Каб не заблытацца ў датах і нічога не прапусціць, сабралі ўсе бліжэйшыя мерапрыемствы ў адной афішы. Захоўвайце! 

1. Еўрапейскія мадэлі мясцовага самакіравання

Цыкл анлайн-воркшопаў ад Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы. Разам з міжнароднымі і беларускімі экспертамі вывучаем еўрапейскі досвед для будучых рэформаў Беларусі.

16.12 — Досвед Польшчы і Украіны. Трэці воркшоп першай тэматычнай серыі.

 

2. «Дзяржаўнае кіраванне паміж дэмакратыяй, эканомікай і зменамі ў грамадстве»

Працягваем цыкл сустрэч з нямецкімі экспертамі, прысвечаны сучасным выклікам дзяржаўнага кіравання і еўрапейскаму досведу.

24.11 — Міграцыя, інтэграцыя і грамадская згуртаванасць.

26.11 — Дзяржава і эканоміка: канкурэнтаздольнасць і інавацыі ў Германіі.

30.11 — Энергетычная, кліматычная палітыка і ўстойлівае развіццё.

01.12 — Германія ў Еўропе і свеце: эканоміка, гандаль і бяспека.

03.12 — Дэмакратыя пад ціскам: стратэгіі ўстойлівасці ў Германіі і Еўропе.

 

3. Мясцовае самакіраванне ў Польшчы

Семінар, прысвечаны арганізацыі і практычным механізмам працы польскага мясцовага самакіравання.

11.12 — Семінар па асновах функцыянавання мясцовага самакіравання ў Польшчы.

 

4. «Агенты перамен: місія выканальная»

Працягваецца набор на маштабную адукацыйную праграму, якая аб'ядноўвае веды пра дзяржаўнае кіраванне, права, эканоміку і палітычныя працэсы з практычнымі навыкамі камунікацыі, перамоў і прыняцця рашэнняў.

27.11 — Адкрытая дыскусія выкладчыкаў праграмы «Агенты перамен: місія выканальная». Магчымасць пазнаёміцца з выкладчыкамі і тэмамі праграмы яшчэ да завяршэння набору.

30.11 — апошні дзень рэгістрацыі на праграму

Даведацца больш і падаць заяўку

5. Адукацыйны візіт у Брусель 

9–11 снежня — азнаямленчы візіт удзельнікаў Кадравага Рэзерву ў Брусель у межах Belarus Days 2026.

Конкурс ужо завершаны. Удзельнікаў чакае знаёмства з працай еўрапейскіх інстытутаў, сустрэчы і дыскусіі, прысвечаныя еўрапейскай палітыцы і перспектывам дэмакратычных рэформаў у Беларусі.

Наперадзе насычаныя тыдні! Сачыце за нашымі анонсамі, захоўвайце афішу і да сустрэчы на мерапрыемствах Кадравага Рэзерву.