Accessibility Tools

Skip to main content

КАДРАВЫ РЭЗЕРВ

для Новай Беларусі

Падбор і прафесійная падрыхтоўка грамадзян Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформ на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду

Як гэта працуе?

5 крокаў да перамен у Беларусі. Далучайцеся!

2 крок

Ацэнка ўдзельнікаў
Аналізуем патэнцыял і размяркоўваем па сферах дзейнасці

3 крок

Падрыхтоўка спецыялістаў
Праводзім навучанне ў фармаце анлайн курсаў, стажыровак і навучальных візітаў

5 крок

Праца ў камандзе рэформ
Запрашаем разам будаваць Новую Беларусь

Меркаванні лідараў дэмакратычных сіл

Павел Латушка

"Павінен быць сфармаваны кадравы рэзерв для займання ключавых пазіцый, уключаючы сілавыя ведамствы і органы мясцовага кіравання."

Уладзімір Астапенка

"Новай Беларусі будуць патрэбныя кампетэнтныя спецыялісты, здольныя аб'ектыўна ацаніць шляхі развіцця сваёй краіны не толькі для сябе, але і з улікам наступных пакаленняў."

Аліна Коўшык

"Беларусі патрэбныя Ваш досвед, веды ды жаданне пабудаваць краіну, якая стане новым усходнееўрапейскім зубром з моцнай эканомікай і сучасным дзяржаўным кіраваннем "

Святлана Ціханоўская

"Мы павінны рыхтаваць кадравы рэзерв кіраўнікоў, чыноўнікаў, афіцэраў, якія будуць служыць свайму народу."


Юры Губарэвіч

"За дзясяткі гадоў адмоўнай селекцыі ў Беларусі сфармаваўся безініцыятыўны і лаялісцкі кадравы апарат. Дэмакратычную Беларусь будаваць новым людзям."

    Далучайцеся да планавання будучыні
    Новай Беларусі

    Абмеркаванне
    праектаў рэформ

    Вашай увазе канцэпцыі рэформ і праекты законаў, распрацаваныя эспертамі Дэмакратычных сіл Беларусі. Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў абмеркаванні і дапрацоўцы дакументаў.

    Кадравая матрыца

    Гэта інструмент для фарміравання рэзерву спецыялістаў, якія згуляюць ключавую ролю ў пабудове Новай Беларусі. Ён дазваляе эфектыўна акамуляваць інфармацыю аб наяўнасці патэнцыйных кандыдатаў на ключавыя пасады ў сістэме дзяржаўнага кіравання, вызначаць сферы, якія патрабуюць большай увагі.

    Партнёрамі Кампаніі "Кадравы Рэзерв" з'яўляюцца палітычныя і грамадскія арганізацыі, сярод якіх:

    Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі
    Рух «За Свабоду»
    Падрыхтоўка інстытутаў улады да пераходнага перыяду

    Пытанні і адказы наконт Кампаніі "Кадравы Рэзерв"

    Хто стаіць за гэтай праграмай?
    Праграма Кадравага рэзерву рэалізуецца пры садзейнічанні асноўных цэнтраў дэмакратычных сіл Беларусі пад эгідай Аб'яднанага пераходнага кабінета.
    Ці абавязана_ы я запаўняць усе палі анкеты?
    Мінімальна неабходна ўказаць імя і кантактныя дадзеныя, але запаўненне ўсіх палёў з указаннем досведу працы і адукацыі дапаможа нам пацвердзіць Вашу асобу, прыняць рашэнне аб уключэнні Вас у праграму, падабраць для вас адпаведную стажыроўку, праграму адукацыі. Нават калі Вы не запоўніце ўсе палі, Ваша заяўка ў любым выпадку будзе разгледжана.
    Навошта пазначаць мае профілі сацыяльных сетках?
    Гэтыя палі не абавязковыя, але з дапамогай профіляў у сацыяльных сетках мы зможам пераканацца, што вы рэальны чалавек, пацвердзіць вашу рэпутацыю.
    Наколькі бяспечны ўдзел у праграме "Кадравы Рэзерв"?
    На жаль, у наш час немагчыма гарантаваць поўную бяспеку дадзеных. Нават вельмі сур'ёзныя кампаніі падвяргаюцца ўзлому з-за хакерскіх нападаў. Са свайго боку мы прадугледзелі дзейсны спосаб абароны дадзеных заяўнікаў – яны не захоўваюцца на серверы, а пасля атрымання шыфруюцца і дзеляцца на часткі. Персанальныя звесткі выкарыстоўваюцца толькі для верыфікацыі заяўніка. Агульная інфармацыя без персанальных звестак выкарыстоўваецца для планавання навучання і стажыровак. Варта ўлічыць, што ўцечка дадзеных можа адбыцца з боку самога заяўніка яшчэ падчас запаўнення заяўкі, напрыклад, з-за вірусаў ці адсочваючых праграм на Вашых прыладах. Таму мы раім запаўняць заяўку з дапамогай VPN і выкарыстоўваць антывірусы. Са свайго боку мы прыклалі ўсе намаганні, каб засцерагчы Вашыя дадзеныя.
    Ці гарантуе праходжанне навучання працу ў будучыні?
    Праграма «Кадравы рэзерв» прызначана для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для дзяржаўнай і адміністрацыйнай працы ў пераходны перыяд і на будучыню, і з'яўляецца важным крокам для паляпшэння якасці дзяржаўнага кіравання ў Беларусі. Аднак, нягледзячы на важнасць гэтай праграмы, удзел у ёй не можа аўтаматычна гарантаваць працаўладкаванне ў будучыні. У той жа час, удзел у навучальнай праграме можа значна павысіць канкурэнтаздольнасць і вышыя шанцы на паспяховую кар'еру ў дзяржаўным і адміністрацыйным сектары, паколькі яна забяспечвае ўдзельнікам неабходныя веды і навыкі для эфектыўнага кіравання, і дадасць вам перавагу перад іншымі кандыдатамі.
    Як доўга будзе разглядацца мая заяўка?
    Кожная заяўка разглядаецца некалькі тыдняў. Мы пакідаем за сабой магчымасць павялічыць час разгляду, калі заяўка будзе няпоўная або ўзнікнуць дадатковыя пытанні.
    Якім чынам я даведаюся пра вынікі адбору і атрымаю запрашэнне на навучанне/стажыроўку?
    Усю інфармацыю аб залічэнні ў праграму, аб будучых стажыроўках і плане навучальных мерапрыемстваў Вы атрымаеце ў лісце на e-mail, які ўказалі ў анкеце.
    Ці скончыўся прыём заявак на праграму "Кадравы Рэзерв"?
    Не, набор у кампанію "Кадравы Рэзерв" ідзе пастаянна. Мы плануем рэгулярна праводзіць адукацыйныя праграмы і візіты, таму можна далучыцца ў любы момант.
    Не знайшлі адказу на сваё пытанне?
    Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. нам наўпрост, мы адкажам на Ваш запыт.