Accessibility Tools

Skip to main content

Кадравая матрыца

23 снежня, 2024

Нагадваем аб тым, што ўжо створана Кадравая матрыца, і што вельмі важна паўдзельнічаць у яе напаўненні.

Кадравая матрыца — гэта інструмент, які дапаможа кожнаму з вас вызначыць свае прафесійныя мэты і жаданні ў новай Беларусі, а кампаніі «Кадравы Рэзерв» — эфектыўней выбудаваць планы развіцця.

Што такое Кадравая матрыца?

Гэта прастора, дзе вы можаце пазначыць, на якіх пасадах вы бачыце сябе ў будучыні, з магчымасцю выбраць асноўную і дадатковую пасады. Матрыца ствараецца не «для галачкі», а каб дакладна разумець, як размеркаваць намаганні і рэсурсы.

Чаму гэта важна?

  • Празрыстасць і планаванне. Мы бачым, дзе сканцэнтравана найбольшая канкурэнцыя, а дзе ёсць патрэба ў новых кадрах. Гэты аналіз дапаможа вырашаць задачы пошуку і падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў.
  • Ваша актыўная пазіцыя. Запоўніўшы матрыцу вы паказваеце, што гатовыя браць на сябе адказнасць за сваё развіццё.
  • Індывідуальны падыход. Матрыца дазваляе ўлічваць вашыя інтарэсы пры падборы найбольш адпаведных прапаноў, запрашэнні на адукацыйныя праграмы, навучальныя візіты альбо стажыроўкі.

Ваш удзел — ключавы крок!

Мы цэнім вашае меркаванне і імкненні. Запоўніўшы кадравую матрыцу, вы дэманструеце сваю гатоўнасць удзельнічаць у стварэнні новай Беларусі. Запоўніць матрыцу — гэта ўсяго некалькі хвілін, але гэта дае сапраўдны ўклад у вашу будучыню, вашу кар'еру і нашу агульную працу.

Далучайцеся да запаўнення Кадравай матрыцы: https://edu.pr-belarus.org/kadravaja-matryca