Час падвесці вынікі працы кампаніі «Кадравы Рэзерв»
Год быў насычаным і прадуктыўным. Кампанія «Кадравы Рэзерв» працягвала сваю працу па аб'яднанні прафесіяналаў з розным вопытам, дапамагала раскрыць патэнцыял удзельнікаў і заклала трывалы падмурак для будучых поспехаў.
За 2024 год былі арганізаваныя:
☑️ 2 адукацыйныя візіты, якія дазволілі ўдзельнікам пазнаёміцца з працай дзяржадміністрацыі ў Літве і еўрапейскіх інстытуцый у Бельгіі;
☑️ 10 прац з канцэпцыямі будучых рэформ у Беларусі напісана ўдзельнікамі кампаніі;
☑️ Абмеркаванне 6 канцэпцый будучых рэформ у Беларусі, прапанаваных запрошанымі экспертамі, прыцягнула больш за 680 каментароў удзельнікаў кампаніі;
☑️ Была створана Кадравая матрыца, прастора, дзе ўдзельнікі кампаніі могуць пазначыць, на якіх пасадах бачаць сябе ў новай Беларусі;
☑️ Анлайн-сустрэча «Шлях да дэмакратыі: прапановы і магчымасці» удзельнікаў «Кадравага Рэзерву» з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў;
☑️ 7 відэа-інтэрв'ю з удзельнікамі кампаніі «Кадравы Рэзерв» аб бачанні рэформ Новай Беларусі;
☑️ 2 цыкла анлайн-лекцый: з удзелам літоўскай палітычных і грамадскіх дзеячаў, а таксама цыкл лекцый «Спецкурс: Шлях да дэмакратычнай Беларусі» з прыцягненнем выбітных беларускіх навукоўцаў і аналітыкаў;
☑️ Па выніках года ў Кадравым Рэзерве 700 удзельнікаў, 30% з якіх знаходзяцца ў Беларусі.
Гэты год быў напоўнены важнай працай, новымі ідэямі і вырашэннем складаных задач, якія далі магчымасць не толькі дасягнуць пастаўленых мэт, але і адкрыць новыя гарызонты для развіцця. Дзякуем усім удзельнікам кампаніі за іх адданасць важнай справе і з нецярпеннем чакаем новых агульных дасягненняў у наступным годзе!