Адукацыйны візіт ў Люблін
11-14 снежня абраныя ўдзельнікі «Кадравага Рэзерву» сустрэліся ў Любліне ў рамках адукацыйнага візіту.
Удзельнікі наведалі Ратушу горада, дзе сустрэліся з дырэктарам Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва мэрыі Любліна, старшынёй і намеснікам старшыні Люблінскай гарадской рады і сакратаром горада Анджэем Ваевудзкім, які распавёў пра ролю мясцовага самакіравання ў агульнай сістэме кіравання ў Польшчы.
Таксама ўдзельнікі даведаліся аб ролі адукацыі ў горадзе, развіцці турызму, стратэгіі развіцця Любліна, наведалі пачатковую школу №20 Яраслава Дамброўскага, сустрэліся з дырэктарам офіса абслугоўвання жыхароў горада, дырэктарам упраўлення інтэграваных тэрытарыяльных інвестыцый.
Атрыманыя веды абавязкова будуць выкарыстаныя ў будучым у Новай Беларусі. Калі вы таксама жадаеце унесці свой уклад у развіццё краіны — далучайцеся да «Кадравага Рэзерву». (https://pr-belarus.org/be/)