Бясплатная адукацыйная праграма “Новыя кадры для новай Беларусі”.
Studium Europy Wschodniej Варшаўскага універсітэта аб’явіла набор на IV бясплатную адукацыйную праграму “Новыя кадры для новай Беларусі”.
Дыпламатычны адукацыйны курс – гэта модульная праграма, накіраваная на навучанне новых беларускіх дыпламатычных супрацоўнікаў. Курс будзе ўключаць у сябе:
▪️аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы,
▪️тэорыя і практыка палітыкі і дыпламатыі,
▪️знешняя палітыка і палітыка бяспекі,
▪️дыпламатычны пратакол,
▪️міжнароднае права і інш.
Навучанне будзе праводзіцца з лістапада па ліпень офлайн з удзелам вопытных выкладчыкаў і дыпламатаў, у супрацы з Дыпламатычнай акадэміяй Міністэрства замежных спраў Польшчы.
ПАТРАБАВАННІ ДА КАНДЫДАТАЎ:
• беларускае грамадзянства;
• закончаная вышэйшая адукацыя;
• веданне англійскай мовы на ўзроўні не менш за B2;
• веданне польскай мовы на ўзроўні разумення лекцый;
• узрост да 35 гадоў
НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ:
• запоўненая анкета;
• копія беларускага пашпарта;
• копія дыплома аб заканчэнні вышэйшай адукацыі;
• CV;
• суправаджальны ліст
Прадугледжана стыпендыя - 2400 злотых.
📍ДЭДЛАЙН - 15.10.23 да 23:59 (польскі час)
Падрабязная інфармацыя на сайце