Accessibility Tools

Skip to main content

Вынікі абмеркавання канцэпцыі рэформы адукацыі

25 January, 2025

Завяршылася абмеркаванне кароткага варыянта канцэпцыі рэформы адукацыі ўдзельнікамі кампаніі «Кадравы Рэзерв». 

Пад час абмеркавання вызначылася асноўнае праблемнае поле:

🔺 Суадносіны рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў кіравання ва ўмовах рэфармавання адукацыі: спрэчка вялася паміж прыхільнікамі захавання асноўных паўнамоцтваў па рэфармаванні для рэспубліканскіх органаў кіравання і прыхільнікамі перадачы большай часткі паўнамоцтваў мясцовым органам і непасрэдна навучальным установам.
🔺 Удзел актараў адукацыі (бацькі, студэнты і інш.) у сістэме кіравання адукацыяй і прыняцці рашэнняў на ўзроўні навучальных устаноў. Асноўную спрэчка выклікала пытанне як бацькі і студэнты могуць уключацца ў сістэму кіравання. 
🔺 Дэцэнтралізацыя кіравання адукацыяй. 
🔺 Фінансаванне адукацыі. Крыніцы і схемы фінансавання. 
🔺 Асаблівасці адукацыйных тэхналогій. Праблематызацыя класна-ўрочнай сістэмы, якая разглядалася ў дыскусіі як састарэлая і зжылая сябе тэхналогія адукацыі.
🔺 Міждысцыплінарнасць у фарміраванні зместу адукацыі, якая разглядалася як механізм адмены класна-ўрочнай сістэмы. 
🔺Новая тыпалогія навучальных устаноў. Стваральніцамі канцэпцыі павінна быць прадстаўлена не як адналінейная і вертыкальная, а як сеткавая і модульная, каб кожны мог сфарміраваць сваю асабістую адукацыйную траекторыю. 
🔺 Рэзультатыўнасць і ацэнка якасці адукацыі.
🔺 Інклюзіўнасць адукацыі.
🔺 Метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу.

Было прапанавана працягнуць дыскусію з размяшчэннем на платформе поўнага тэксту Канцэпцый і Дарожных карт, вынікаў наяўных даследаванняў у беларускай адукацыі. 

Рэформа адукацыі — гэта складаная і шматгранная тэма, якая патрабуе паглыбленага разумення пытання. Шлях абмеркавання можа быць няпростым, але кожная дыскусія — гэта шанец пачуць розныя меркаванні, пачуць новыя ідэі і разам рухацца да лепшай будучыні. 

Дзякуем усім удзельнікам за прапановы і ўцягнутасць. Няхай дасягнутыя вынікі стануць асновай для далейшых крокаў, накіраваных на рэалізацыю змяненняў, якія зробяць адукацыю больш якаснай і адпавядаючай патрабаванням часу.

Апошнія навіны