Дамова Святланы Ціханоўскай наконт стажыровак ў Албаніі
Падчас візіту ў Албанію 5-6 лютага Святлана Ціханоўская сярод іншага дамовілася з мэрам Тыраны Эр'ёнам Вэліяем аб стажыроўках: быў падпісаны мемарандум для падрыхтоўкі спецыялістаў мясцовага самакіравання
«Нам патрэбныя людзі, якія адновяць нашыя гарады пасля тыраніі і прывядуць іх да дэмакратыі. Таму беларусам і беларускам неабходныя магчымасці праходзіць стажыроўкі ў вашых універсітэтах і кампаніях, каб яны маглі даведацца пра дэмакратыю і самакіраванне з першых рук. Мы хочам не толькі пераняць перадавы вопыт, але і вучыцца на вашых памылках, каб пазбегнуць сваіх»
— заявіла беларуская лідарка.
У выніку дамовы «10–20 беларусаў атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўкі ў інстытуцыях мясцовага самакіравання і мэрыі Тыраны».
Каб мець магчымасць прыняць удзел у будучых стражыроўках і адукацыйных візітах у краіны Еўразвяза з мэтай працаваць на пабудову новай Беларусі, далучайцеся да кампаніі «Кадравы Рэзерв»: https://pr-belarus.org/
