Accessibility Tools

Skip to main content

Галіна Мацюшына — бельгійскі палітык беларускага паходжання

15 December, 2024

Падчас візіту ў Брусэль удзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв» пазнаёміліся з Галінай Мацюшынай — бельгійскім палітыкам беларускага паходжання, мясцовай дэпутаткай ў Антвэрпене 2012 -2017 г. 

Палітык распавяла выглядае мясцовая палітыка ў Фландрыі: пра сістэму самакіравання, мясцовыя ініцыятывы, а таксама пра сваю дзейнасць у Антвэрпене.

Таксама Галіна ўзгадвала і беларускія праблемы на сваім узроўні, як і шляхі іх вырашэння. Так, палітык кааперавалася з іншымі палітыкамі ў Бельгіі, напрыклад, украінскага паходжання, каб падсвечваць праблемы беларусаў у Бельгіі і агульна беларускую тэму.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі адкрытасць і шчырае жаданне Галіны падзяліцца сваім досведам. Многія з прысутных падкрэслілі, што атрыманыя веды аб бельгійскай мадэлі кіравання можна адаптаваць для вырашэння падобных задач у Беларусі. Па словах удзельнікаў, сустрэча пакінула ў іх пазітыўныя ўражанні, а таксама матывацыю для далейшага асабістага развіцця дзеля пабудовы лепшай будучыні для Беларусі.