Accessibility Tools

Skip to main content
13 November, 2026
# Topics

Азнаямляльны візіт у Брусель

13 November, 2026

9–11 снежня 2026 года адбудзецца адукацыйна-азнаямляльны візіт у Брусель у межах Belarus Days 2026 — серыі палітычных і культурных мерапрыемстваў, арганізаваных еўрапейскімі інстытутамі.

Гэта магчымасць пазнаёміцца з працай Еўрапейскага парламента і іншых інстытутаў ЕС, сустрэцца з еўрапейскімі экспертамі, прадстаўнікамі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, абмеркаваць будучыню Беларусі і перспектывы яе еўрапейскага развіцця.

Спецыяльна для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву» будуць арганізаваныя дадатковыя сустрэчы, лекцыі і дыскусіі з еўрапейскімі экспертамі і спецыялістамі ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнародных адносін.

Удзел у візіце даступны выключна ўдзельнікам кампаніі «Кадравы Рэзерв». Адбор будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Падаць заяўку на паездку можна да 17 лістапада на адукацыйнай платформе: https://edu.pr-belarus.org/vizit-u-brusel-2026-12

Яшчэ не далучыліся да «Кадравага Рэзерву»? Станьце часткай супольнасці прафесіяналаў, якія рыхтуюцца да дэмакратычных пераменаў у Беларусі, і атрымлівайце доступ да новых адукацыйных праграм, міжнародных сустрэч і прафесійных магчымасцяў.

Далучыцца да кампаніі: https://pr-belarus.org/be/apply-by