Кадравая матрыца адкрыта для ўсіх
А што, калі б вы самі маглі вызначыць сваё месца ў публічнай адміністрацыі Беларусі?
Не чакаць прызначэння — а абраць, дзе вы бачыце сябе. Мы прапануем зрабіць гэты крок праз Кадравую матрыцу. У ёй кожны можа пазначыць, якую ролю гатовы ўзяць на сябе і ў якіх сферах хацеў бы сябе рэалізаваць.
Матрыца ўжо некалькі месяцаў працуе для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву», якія першымі атрымліваюць доступ да ўсіх магчымасцяў. А цяпер — адкрыта для ўсіх жадаючых, каб кожны мог даведацца, як гэта працуе.
Навошта гэта трэба?
1. Магчымасць паглядзець, якія ролі ў вашым горадзе ўжо выбраныя іншымі людзьмі, а якія не. Вы не адны — вакол ужо фарміруецца супольнасць актыўных, неабыякавых людзей
2. Аналіз дадзеных з Кадравай матрыцы дазволіць зразумець, у якіх сферах існуе недахоп спецыялістаў, а дзе, наадварот, назіраецца высокая канкурэнцыя, што дапаможа ў планаванні падрыхтоўкі кадраў
📌 Запаўненне матрыцы — гэта:
— заява аб вашых амбіцыях
— фіксацыя вашых кампетэнцый і прыярытэтаў
— крок да таго, каб стаць часткай прафесійнай супольнасці
📌 Запаўняючы матрыцу, вы:
— фармулюеце ўласны вектар развіцця
— уносіце ўклад у разуменне таго, якім павінен быць эфектыўны кіруючы склад
Запаўненне зойме некалькі хвілін. Калі вы глядзіце на кар’еру ў кіраванні сур’ёзна — пачніце з гэтага кроку. Гэта бяспечна і не патрабуе рэгістрацыі. Запоўніце Кадравую матрыцу і пазначце, якую ролю гатовыя ўзяць на сябе: https://pr-belarus.org/be/news-by/personnel-matrix
Калі па выніках запаўнення матрыцы вы вырашыце прыняць удзел у праекце «Кадравы Рэзерв», вітаем вас у нашых шэрагах.
