Інструменты даступнасці

Перайсці да змесціва

Кадравая матрыца

Нагадваем аб тым, што ўжо створана Кадравая матрыца, і што вельмі важна паўдзельнічаць у яе напаўненні. Кадравая матрыца — гэта інструмент, які дапаможа кожнаму з вас вызначыць свае прафесійныя мэты і жаданні ў новай Беларусі, а кампаніі «Кадравы Рэзерв» — эфектыўней выбудаваць планы развіцця.

Што такое Кадравая матрыца?

Гэта прастора, дзе вы можаце пазначыць, на якіх пасадах вы бачыце сябе ў будучыні, з магчымасцю выбраць асноўную і дадатковую пасады. Матрыца ствараецца не «для галачкі», а каб дакладна разумець, як размеркаваць намаганні і рэсурсы.

Чаму гэта важна?

Празрыстасць і планаванне: Мы бачым, дзе сканцэнтравана найбольшая канкурэнцыя, а дзе ёсць патрэба ў новых кадрах. Гэты аналіз дапаможа вырашаць задачы пошуку і падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў.

Ваша актыўная пазіцыя: Запоўніўшы матрыцу вы паказваеце, што гатовыя браць на сябе адказнасць за сваё развіццё.

Індывідуальны падыход

Матрыца дазваляе ўлічваць вашыя інтарэсы пры падборы найбольш адпаведных прапаноў, запрашэнні на адукацыйныя праграмы, навучальныя візіты альбо стажыроўкі. Ваш удзел — ключавы крок! Мы цэнім вашае меркаванне і імкненні. Запоўніўшы кадравую матрыцу, вы дэманструеце сваю гатоўнасць удзельнічаць у стварэнні новай Беларусі. Запоўніць матрыцу — гэта ўсяго некалькі хвілін, але гэта дае сапраўдны ўклад у вашу будучыню, вашу кар'еру і нашу агульную працу. Далучайцеся да запаўнення Кадравай матрыцы: https://edu.pr-belarus.org/kadravaja-matryca

Папярэднія вынікі размеркавання пазіцый  ўдзельнікаў Праграмы "Кадравы рэзерв"

Увага! Дадзеныя дапаўняюцца і абнаўляюцца па меры запаўнення матрыцы.

Размеркаванне ўзроўняў выканаўчай улады

Удзельнікі праграмы выбіралі ўзровень кіравання ў адпаведнасці з матрыцай "Кадравага Рэзерву".


Цэнтральныя органы кіравання

Гэта папярэднія ацэнкі цікавасці да пасад на цэнтральным узроўні кіравання.

Рэгіянальныя органы кіравання (выканаўчыя камітэты)

Доля цікавасці па рэгіёнах

Рэгіён Доля цікавасці (%)
Мінская вобласць
18.2%
Брэсцкая вобласць
18.2%
г. Мінск
0%
Віцебская вобласць
18.2%
Гродзенская вобласць
9.1%
Гомельская вобласць
18.2%
Магілёўская вобласць
18.2%
👇 Дакраніцеся да вобласці

Беларусь складаецца з шасці абласцей і горада Мінска, які дзейнічае як асобная адміністрацыйная адзінка. Дыяграма і карта паказваюць долю зацікаўленасці ўдзельнікаў у пасадах рэгіянальнага ўзроўню — размеркаванне тых, хто выбраў рэгіянальны ўзровень кіравання, па абласцях.

Гэта папярэднія дадзеныя, якія абнаўляюцца па меры запаўнення матрыцы.


Рэгіёны: абласны ці раённы ўзровень

Абласны ўзровень (аблвыканкамы) — 27.3% Раённы ўзровень — 72.7%
Сярод тых, хто абраў рэгіянальны ўзровень: большасць цэліцца ў раённыя выканаўчыя камітэты, а не ў абласныя.

Узровень пасад

Першыя асобы (кіраўнік, старшыня, намеснік міністра і вышэй) Ключавыя супрацоўнікі
Рэгіянальны ўзровень
36.4%
63.6%
Цэнтральны ўзровень
54.5%
45.5%
Наколькі высокія пасады выбіраюць удзельнікі: разлік сярод адказаў з пазначаным узроўнем пасады (адзін адказ без удакладнення не ўлічаны).