Другі набор на навучальную анлайн праграму
Жадаеце далучыцца да рэалізацыі дэмакратычных змен у Беларусі? Хочаце атрымаць веды, неабходныя для ўдзелу ў кіраванні дзяржавай? Тады нашая адукацыйная праграма для вас.
Кампанія «Кадравы Рэзерв для новай Беларусі» аб'яўляе другі набор на навучальную анлайн праграму.
У рамках праграмы, распрацаванай экспертамі ў галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання, вы атрымаеце рэальныя веды і практычныя навыкі.
✔️ Старт праграмы 16 лістапада 2023
✔️ Працягласць – 60 акадэмічных гадзін (каля 2 месяцаў)
✔️ Фармат правядзення – анлайн
✔️ Час правядзення – двойчы ў тыдзень у вячэрні час
Для атрымання запрашэння на ўдзел ў праграме неабходна далучыцца да «Кадравага Рэзерву», запоўніўшы анкету на сайце.
⏳ ДЭДЛАЙН - 31.10.2023
Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту
Не прапусціце магчымасць стаць удзельнікам Кампаніі «Кадравы Рэзерв» і зрабіце свой унёсак у будаўніцтва свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.