Інструменты даступнасці

Перайсці да змесціва
29 верасня, 2026

Рыхтуем новую маштабную адукацыйную праграму «Кадравага Рэзерву»

29 верасня, 2026

24–26 верасня ў Варшаве прайшоў працоўны семінар для выкладчыкаў «Кадравага Рэзерву».

На працягу трох дзён каманда аналізавала досвед папярэдніх адукацыйных цыклаў і вызначала, што варта захаваць, што змяніць і што развіваць, каб новая праграма стала больш сістэмнай, сучаснай і практычнай.

Цяпер мы рыхтуем першы этап новай трохступенчатай адукацыйнай праграмы «Кадравага Рэзерву». Ён стане базай для далейшага, больш паглыбленага навучання і практычнай падрыхтоўкі ўдзельнікаў.

Асобны акцэнт — на тым, каб удзельнікі не толькі слухалі лекцыі. У праграме плануюцца практычныя заданні, самастойная праца і сучасныя анлайн-фарматы.

А зараз выкладчыкі рыхтуюць праграмы модуляў і навучальныя матэрыялы, пасля чаго ўсё будзе аб'яднана ў адзіную адукацыйную праграму.

Пра набор і старт праграмы раскажам ужо неўзабаве.

Сачыце за навінамі «Кадравага Рэзерву».