Сфармавана каманда для адукацыйнай паездкі ў Германію
Кампанія «Кадравы Рэзерв» вызначыла ўдзельнікаў азнаямляльнай паездкі, якая адбудзецца на пачатку сакавіка.
У склад увайшлі адукаваныя, матываваныя і прафесійныя людзі, гатовыя паглыбляць веды і пераймаць найлепшыя еўрапейскія практыкі дзяржаўнага кіравання.
Праграма паездкі ўключае сустрэчы ў Бундэстагу, у парламенце адной з федеральных земляў, азняемленне з досвідам мясцоваага самакіравання, а таксама шэраг сустрэчаў з нямецкімі палітыкамі і прадстаўнікамі дзяржаўных інстытуцый, экспертамі з фабрыкаў думак і бізнес-асацыяцый.
Падчас сустрэч будуць абмяркоўвацца ключавыя для будучыні Беларусі тэмы:
🔺 інтэграцыйная палітыка і правы меншасцяў,
🔺 палітычныя паўнамоцтвы і працэсы прыняцця рашэнняў,
🔺 прастора дзеянняў і выклікі на лакальным узроўні,
🔺 механізмы дзяржаўнага фінансавага і адміністрацыйнага кантролю,
🔺 узаемадзення дзяржаўных інстытаў і грамадства.
Гэта магчымасць не толькі атрымаць веды з першых рук, але і наладзіць прафесійныя кантакты, якія ў перспектыве могуць стаць падмуркам для эфектыўных рэформаў.
«Кадравы Рэзерв» працягвае фармаваць супольнасць людзей, гатовых браць адказнасць і працаваць на будучыню. Далучайцеся https://pr-belarus.org/be/apply-by