Анлайн-воркшоп ад Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы
2 снежня прайшоў першы анлайн-воркшоп «Канцэпцыі і мадэлі мясцовага самакіравання і шляхі пераходу да дэмакратычнай сістэмы»
Серыю навучальных мерапрыемстваў для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву» арганізаваў Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы ў супрацоўніцтве з дэлегацыяй Каардынацыйнай Рады пры Кангрэсе.
Першы воркшоп быў прысвечаны асноўным паняццям і мадэлям мясцовага самакіравання, а таксама магчымым шляхам, якія могуць прывесці Беларусь да дэмакратычнай сістэмы.
Мясцовае самакіраванне з'яўляецца адным з асноўных элементаў дэмакратычнай трансфармацыі — і адным з самых слабых месцаў у сучаснай беларускай сістэме. <…> На працягу многіх гадоў мясцовыя ўлады ў Беларусі амаль не мелі аўтаноміі, не неслі палітычнай адказнасці і не мелі рэальнай сувязі з грамадзянамі. <…> Гэта павінна карэнным чынам змяніцца ў дэмакратычным пераходзе, — адзначыў на адкрыцці воркшопа намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, каардынатар кампаніі «Кадравы рэзерв» Юрый Губарэвіч
Вoркшоп даў магчымасць адкрытай дыскусіі чальцоў Кангрэса з удзельнікамі «Кадравага Рэзерву» і іншымі прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл наконт рэформы сістэмы мясцовага самакіравання.
Каб прыняць удзел у наступным воркшопе — проста запоўніце анкету і далучайцеся да «Кадравага Рэзерву»: https://pr-belarus.org/be/apply-by