Інструменты даступнасці

Перайсці да змесціва
23 кастрычніка, 2025

Цыкл лекцый па сістэме дзяржаўнага, мясцовага і наднацыянальнага кіравання Германіі

23 кастрычніка, 2025

Хочаце зразумець, як уладкавана Германія знутры?

Унікальная магчымасць для ўдзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв» паглыбіцца ў сістэму дзяржаўнага, мясцовага і наднацыянальнага кіравання Германіі — з анлайн-лекцыямі і адукацыйным візітам у краіну.

У межах супрацоўніцтва з нямецкімі партнёрамі рыхтуецца адукацыйная праграма, якая складаецца з двух частак:

🔹 Анлайн-лекцыі (19.11-4.12.25):
Як працуе дзяржаўнае кіраванне і мясцовае самакіраванне ў Германіі — на федэральным, зямельным і мясцовым узроўнях. А таксама — як на гэтыя працэсы ўплывае Еўрапейскі саюз. Лекцый з нямецкімі экспертамі ў Zoom, з перакладам.

🔹Адукацыйны візіт у Германію (пер. пал. 2026 г.):
Магчымасць убачыць усё на свае вочы — сустрэчы, візіты, жывыя прыклады працы інстытутаў улады. Удзел — на конкурснай аснове, але важнай умовай з'яўляецца праслухоўванне анлайн-лекцый.

Магчымасць удзелу даступная толькі для ўдзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв», далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/apply-by