Планы на другую палову 2025 года
«Кадравы Рэзерв» вяртаецца да актыўнай працы пасля летняга перапынку. Якія планы на другую палову 2025 года?
У бліжэйшыя месяцы стартуюць новыя напрамкі для ўдзельнікаў:
1️⃣ Стажыроўкі ў еўрапейскіх муніцыпалітэтах — сумесна з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы, а таксама новы цыкл анлайн-лекцый.
2️⃣ Адукацыйная праграма з Германіяй — анлайн-лекцыі і візіт, дзе можна будзе ўбачыць працу дзяржаўных інстытутаў у дзеянні.
3️⃣ Мясцовыя Клубы рэфарматараў — абмен досведам, распрацоўка карысных ініцыятыў і стварэнне базы рэформаў для будучыні.
4️⃣ Міжпартыйная канферэнцыя ў Брусэлі ў снежні — да Дня правоў чалавека і гадавіны Маастрыхтскай дамовы.
Азнаёміцца з планамі падрабязней можна ў відэа.
Жадаеце прыняць удзел? Далучайцеся да Кадравага Рэзерву. Вы не толькі атрымліваеце доступ да гэтых магчымасцяў, але і ўплываеце на іх: выбіраеце тэмы лекцый, гарады для стажыровак і напрамкі праектаў: https://pr-belarus.org/be/apply-by
Разам мы рыхтуем будучыню.
