Інструменты даступнасці

Перайсці да змесціва
25 сакавіка, 2025

Стажыроўка ў муніцыпалітэце Тыраны

25 сакавіка, 2025

Адкрыты набор на 4-8-тыднёвую стажыроўку ў муніцыпалітэце Тыраны (Албанія)

Чым каштоўны гэты вопыт?
Гэта ўнікальная магчымасць для ўдзельнікаў Кадравага Рэзерву. У адрозненне ад паездак у краіны з класічнымі еўрапейскімі мадэлямі кіравання, гэтая стажыроўка дазволіць атрымаць веды, якія могуць быць асабліва каштоўныя для Беларусі. Албанія – краіна, якая прайшла праз складаныя рэформы і актыўнае развіццё, таму яе кіруючыя рашэнні могуць быць карысныя і адаптуемыя да нашых рэалій.

Акрамя таго, стажыроўка можа стаць выдатнай асновай для вашай навуковай працы ці даследавання. Калі ваша дзейнасць звязана з дзяржаўным кіраваннем, гарадскім развіццём, эканомікай ці сацыяльнай палітыкай, досвед, атрыманы падчас стажыроўкі, можа даць важныя эмпірычныя дадзеныя, новыя ідэі і практычныя рашэнні, якія могуць быць выкарыстаны ў вашай прафесійнай ці навуковай дзейнасці.

Асноўныя дырэкцыі, дзе будзе праходзіць стажыроўка:
• Directorate of Financial Management (бюджэтаванне, фінансавыя плацяжы)
• Directorate of Civil Protection and Citizen Services (грамадскі ўдзел, гендарная роўнасць)
• Directorate of Territorial Planning and Development (мясцовае мікрапланаванне, урбанізм)

Патрабаванні да кандыдатаў:
✔️ Узровень валодання англійскай мовай – B1-B2.
✔️ Гатоўнасць працаваць у рэальнай сістэме муніцыпальнага кіравання і аналізаваць працэсы.
✔️ Пасля завяршэння стажыроўкі ўдзельнікі рыхтуюць аналітычную запіску з высновамі аб магчымай адаптацыі атрыманых ведаў для Беларусі.

📍 Арганізацыйнае суправаджэнне стажыроўкі ажыццяўляецца кампаніяй «Кадравы Рэзерв», аднак выдаткі на паездку ўдзельнікі пакрываюць самастойна.

📅 Колькасць месцаў абмежаваная. Падаць заяўку і атрымаць дадатковую інфармацыю можна адказаўшы на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.