Адбылося стратэгічнае планаванне
Каманда кампаніі «Кадравы Рэзерв» прайшла стратэгічнае планаванне падчас трохдзённай сесіі разам з выкладчыцкай групай і грамадскімі і палітычнымі партнёрамі. Таксама напярэдадні вывучалася меркаванне ўдзельнікаў кампаніі, сабранае праз апытанне, якое праводзілася ў першым паўгоддзі і падчас глыбінных інтэрв'ю.
Падчас планавання ішла праца ў напрамках:
1. Пастаноўкі доўгатэрміновых мэтаў
2. Распрацоўкі стратэгій для іх дасягнення
3. Паляпшэнне ўнутранай і знешняй камунікацыі
Наперадзе яшчэ некалькі стратэгічных сесій па асобных напрамках. Мэта гэтага працэсу — павышэнне эфектыўнасці і ўстойлівасці арганізацыі, каб яна адпавядала патрэбам удзельнікаў і ўсяго грамадства.
Кампанія «Кадравы Рэзерв» па-ранейшаму адкрыта для заўваг і прапаноў удзельнікаў. Звязацца з камандай можна праз пошту
