Accessibility Tools

Skip to main content

Прысутнасць прапагандыстаў і сілавікоў на лекцыях "Кадравага Рэзерва"

15 лютага, 2024

Прапагандыст Ігар Тур 14 лютага ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што разам з сілавікамі ён ужо год слухаў лекцыі для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерва».

Падаць заяўку на ўдзел у праграме можа любы ахвочы. Пра сябе патэнцыйны навучэнец расказваў не так шмат: месца працы, узровень адукацыі, бачанне свайго месца ў сістэме будучага дзяржкіравання Беларусі. Пасля атрымання анкеты асабістыя дадзеныя ўдзельніка адлучаюцца ад яго біяграфіі і поглядаў на палітычную сітуацыю. Ужо абязлічанай анкеце прысвойваецца нумар, і потым з ёй працуюць прадстаўнікі ініцыятывы.

Падрабязней: https://www.youtube.com/watch?v=eWGpEUuVUz0