Вынікі абмеркавання канцэпцыі рэформы сістэмы аховы здароўя
На платформе кампаніі «Кадравы Рэзерв» завершана абмеркаванне канцэпцыі рэформы сферы аховы здароўя. Дзякуючы ўдзелу каментатараў, удалося ўдакладніць і ўзбагаціць падыходы да пераадолення існуючых праблем.
Асноўныя высновы:
🔹Падтрыманы накірунак на дэцэнтралізацыю сістэмы кіравання. Гэта створыць магчымасці для незалежнага прафесійнага аўдыту і ўстаранення манаполіі Міністэрства аховы здароўя на кантроль і прыняцце рашэнняў.
🔹Адзначана неабходнасць змянення сістэмы фінансавання, каб зрабіць яе больш рацыянальнай і празрыстай.
❗️ Нават крытычныя заўвагі ад некаторых удзельнікаў дапамаглі зразумець, што рэформы павінны ўлічваць чаканні грамадства і быць старанна прапрацаваны.
Аўтар канцэпцыі адзначыў, што з-за закрытасці цяперашняй сістэмы кіравання і адсутнасці праўдзівай статыстыкі мы ўвогуле дрэнна сабе маштаб назапашаных праблем.
Таму першапачатковыя дзеянні рэфарматараў у сферы аховы здароўя звядуцца да:
🔹 адмовы ад відавочных глупстваў і недарэчнасцяў (тыпу праграм імпартазамяшчэння, стварэння беларускай вакцыны ад кавіда і г.д.),
🔹 прыпынення відавочна карупцыйных праектаў,
🔹 адмовы ад дасягнення мэтавых статыстычных паказчыкаў, як крытэра эфектыўнасці працы сістэмы (адмовы ад дырэктыўнай статыстыкі).
Акрамя таго, важна стварэнне пляцовак для абмеркавання наспелых рэформ (рэформа рэгіянальных аховы здароўя, рэформа сістэмы постдыпломнай адукацыі і павышэння кваліфікацыі, рэформа вышэйшай і сярэдняй медыцынскай адукацыі), збор усёй магчымай інфармацыі і прыцягненне большай колькасці экспертаў, у тым ліку знутры Беларусі.
Мы дзякуем усім, хто прыняў удзел у абмеркаванні, за актыўнасць і канструктыўныя прапановы! Вашы думкі дапамагаюць выбудоўваць рэформы, якія стануць асновай для новай Беларусі.