Accessibility Tools

Skip to main content

Вакансіі ў камандах дэмакратычных сілаў

19 ліпеня, 2023

Вакансіі ў камандах дэмакратычных сілаў: магчымасць падаць заяўку для удзельнікаў Праграмы Кадравага Рэзерва.

Знаходжанне ў Кадравым рэзерве новай Беларусі - гэта не толькі чаканне і падрыхтоўка да перамен, але і магчымасць прыняць удзел у працы ўжо зараз.

Мы рады паведаміць, што кампанія "Кадравы рэзерв" прапануе шэраг вакансій у камандах асноўных цэнтраў дэмакратычных сіл: Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, Народнага Антыкрызіснага Упраўлення і Офіса Святланы Ціханоўскай.

Кожны ўдзельнік, які запоўніў анкету на нашым сайце https://pr-belarus.org/ru/apply і паспяхова прайшоў папярэдні адбор, мае магчымасць прэтэндаваць на любую з дзесяці вакансій у выканаўчых структурах дэмакратычніх сілаў. Падрабязная інфармацыя пра вакансіі і магчымасць падаць заяўку дасяжная толькі зарэгістраваным удзельнікам.

"Мы ўпэўненыя, што ўдзельнікі Праграмы "Кадравы рэзерв" - не толькі смелыя і адказныя людзі, але і прафесіяналы сваёй справы. Мы чакаем іх актыўнага ўдзелу і будзем радыя бачыць у камандзе дэмакратычных сілаў Беларусі" - заявіў Юры Губарэвіч, каардынатар кампаніі, намеснік прадстаўніка па пытаннях транзіту ўлады Аб'яднанага пераходнага кабінета. 

❗️Дэдлайн - 23 ліпеня.

Наблізім перамены да лепшага ў Беларусі разам!