Як вырашыць праблему кадраў у Новай Беларусі?
Павел Латушка, прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях транзіту ўлады, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, агучыў сваё бачанне кадравых змен у Беларусі.
Як зрабіць так, каб на дзяржаўнай службе Новай Беларусі працавалі амбіцыйныя, прафесійныя і ініцыятыўныя дзяржкіраўнікі? Да гэтага трэба падрыхтавацца задоўга да наступлення перамен. Таму сёння дэмакратычнымі сіламі Беларусі рэалізуецца праграма "Кадравы рэзерв для Новай Беларусі".
Праграма рыхтуе прафесіяналаў у сферы дзяржаўнага кіравання. У рамках праграмы адбываецца адбор і прафесійная падрыхтоўка кадраў, якія ў будучым прымуць удзел у рэалізацыі рэформ на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду.
Далучыцца да праграмы "Кадравы рэзерв для Новай Беларусі" можна, запоўніўшы анкету на сайце https://pr-belarus.org/be/apply-by (у Беларусі праз VPN).