Accessibility Tools

Skip to main content

Адукацыйны візіт у Шчэцін

06 снежня, 2023

Адбыўся арганізаваны кампаніяй «Кадравы Рэзерв» адукацыйны візіт у горад Шчэцін.

З 26 па 29 лістапада ўдзельнікі візіту знаёміліся з функцыянаваннем мясцовага самакіравання на ўзроўні ваяводства, горада (Шчэцін) і гміны (Плоты).

За час візіту яны наведвалі Шчэцінскую Ратушу, мэрыю гміны Плоты і Заходне-Паморскае маршальскае ўпраўленне, дзе азнаёміліся з:

🔺Гарадскімі інвестыцымі і стратэгіяй развіцця
Адмысловая ўвага была нададзена стратэгіі развіцця Шчэціна. Удзельнікі даведаліся, як гарадскія інвестыцыі садзейнічаюць устойліваму развіццю, эканамічнаму росту і паляпшэнню якасці жыцця грамадзян.

🔺Няўрадавымі арганізацыямі
Знаёмства з працай мясцовых НДА паказала, як актыўна яны ўдзельнічаюць у жыцці горада. Гэтыя арганізацыі адыгрываюць ключавую ролю ў падтрымцы сацыяльных ініцыятыў і забеспячэнні дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

🔺Арганізацыяй сацыяльнай дапамогі
Удзельнікі візіту азнаёміліся з метадамі арганізацыі сацыяльнай дапамогі ў Шчэціне. Гэта дало ім разуменне аб тым, як эфектыўна адрасаваць і вырашаць сацыяльныя праблемы ў грамадстве.

🔺Падтрымкай прадпрымальнікаў
Візіт таксама ўключаў абмеркаванне мераў падтрымкі прадпрымальнікаў, што з'яўляецца важным аспектам для стымулявання інавацый і эканамічнага росту ў рэгіёне.

Да канца года кампаніяй «Кадравы Рэзерв» запланаваныя яшчэ два адукацыйныя візіты. Праца ў гэтым напрамку будзе прадоўжана і ў наступным годзе. Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у адукацыйных візітах ці круглых сталах — далучайцеся да кампаніі «Кадравы Рэзерв» (https://pr-belarus.org/be/apply-by) і чакайце запрашэння.