Accessibility Tools

Skip to main content

Круглы стол па тэме «Рэформа кіравання сістэмай адукацыі ў Беларусі»

20 снежня, 2023

Снежань выдаўся вельмі насычаны на паездкі ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву». На папярэднім тыдні ў Вільні скончылася чарговае важнае мерапрыемства — круглы стол.

Мерапрыемства сабрала вельмі матываваных і зацікаўленых людзей.

Удзельнікі наведалі Міністэрства адукацыі, навукі і спорту, дзе сустрэліся з канцлерам Юліўсам Лукосіўсам, які распавёў пра напрамкі развіцця адукацыі ў Літве; паўдзельнічалі ў семінары «Менеджмент у сферы вышэйшай адукацыі» прафесара Крысціана Шайха з Цэнтра усходнееўрапейскіх і міжнародных даследаванняў; абмеркавалі «Асноўныя ідэі і падыходы да распрацоўкі канцэпцыі адукацыі», «Дарожную мапу на пераходны перыяд у сферах вышэйшай і школьнай адукацыі» і прыклад развіцця вышэйшай адукацыі для новай Беларусі.

Каб прыняць удзел у мерапрыемствах, плануючыхся на наступны год — далучайцеся да «Кадравага Рэзерву». (https://pr-belarus.org/be/)