Адукацыйная магчымасць для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву»
Новы год кампанія «Кадравага Рэзерву» пачынае з адукацыйнай магчымасці для ўдзельнікаў.
З 11 па 15 сакавіка 2024 года адбудзецца навучальны візіт ў Літву. У рамках візіту запланавана наведванне ўстаноў дзяржаўнага і мясцовага самакіравання. Гэта выдатны шанец для вывучэння працэсаў кіравання і атрымання досведу.
Перад паездкай будзе арганізавана серыя з 4 лекцый, якія пазнаёмяць з працэсамі пераходу ад савецкага таталітарызму да незалежнасці, уступлення Літвы ў ЕС, перамовах і стаўленнем насельніцтва, сістэмай дзяржаўнага кіравання, роляй грамадзянскай супольнасці і палітычных партый і шмат іншага.
Каб узяць удзел у адукацыйным візіце, неабходна быць удзельнікам «Кадравага Рэзерву». Далучыцца можна, запоўніўшы анкету на нашым сайце: https://pr-belarus.org/be/ (у Беларусі праз VPN)