Аднаўленне дэмакратычных інстытутаў Беларусі — шляхі будучых рэформ
11 снежня ў Еўрапейскім парламенце адбылася канферэнцыя «Аднаўленне дэмакратычных інстытутаў Беларусі — шляхі будучых рэформ», на якой прысутнічалі ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв»
Уступнае слова прамовіла лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, якая адзначыла, што пабудова дэмакратычнай Беларусі — гэта мара, якая будуецца крок па кроку, паступова.
У сваёй прамове дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька звярнуў увагу на прысутнасць на канферэнцыі ўдзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв», узгадаў важнасць праграмы і падкрэсліў, што без падрыхтаваных кадраў немагчымыя будучыя рэформы і дэмакратычныя змены.
Канферэнцыя стала важнай пляцоўкай для абмену ідэямі і меркаваннямі. Удзельнікі адзначылі значнасць такіх мерапрыемстваў для пошуку рашэнняў, накіраваных на ўмацаванне дэмакратычных працэсаў і правоў чалавека.
Мерапрыемства прайшло ў атмасферы адкрытасці і ўзаемаразумення, натхняючы ўдзельнікаў на далейшую работу і супрацоўніцтва. Канферэнцыя нагадала аб важнасці сумесных намаганняў і міжнароднай падтрымкі, якія адыгрываюць ключавую ролю ў прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцей.