Юрый Губарэвіч сустрэўся з дэпутатамі Сейма і Сената Польшчы
На гэтым тыдні Юрый Губарэвіч, каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв», прыняў удзел у сустрэчах з вядучымі польскімі палітыкамі.
🔺Сустрэча з Рычардам Петру, дэпутатам Сейма Рэспублікі Польшча з 2023 года і галоўным дакладчыкам па дэмакратычнай Беларусі ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).
На сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць удзелу прадстаўнікоў Кадравага Рэзерва ў адукацыйных візітах у Страсбург для знаёмства з дзейнасцю Парламенцкай Асамблеі.
🔺Сустрэча з Гжэгожам Схетінай, старшынёй камісіі па міжнародных справах Сената Польшчы, і Робертам Тышкевічам, каардынатарам па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа.
На парадку дня — арганізацыя стажыровак удзельнікаў Кадравага Рэзерва ў офісах дэпутатаў Сената Польшчы, каб даць магчымасць беларусам атрымаць непасрэдны досвед працы ў структурах заканадаўчай улады.
Юрый Губарэвіч адзначыў:
Нашыя польскія суразмоўцы добра валодаюць сітуацыяй у Беларусі і з хваляваннем сочаць за развіццём падзеяў. Як прадстаўнікі краіны, якая ў адносна нядаўнім мінулым прайшла праз працэсы трансфармацыі, яны разумеюць важнасць падрыхтоўкі да пераменаў і гатоўнасці дэмакратычных сіл да кіравання рэфарматарскімі працэсамі.