Анлайн лекцыі і навучальны візіт у Германію
Кадравы Рэзерв прапануе скарыстацца магчымасцю атрымаць ўнікальныя веды ў галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання ў Германіі.
Каманда кадравага рэзерву падрыхтавала праграмму, ў якой вы даведаецеся:
✔️ Як працуюць мясцовыя і дзяржаўныя ўлады Германіі
✔️ Даведаецеся пра структуру кіравання
✔️ Як камунікаваць з цывільным насельніцтвам
✔️ Як адбываецца працэс распрацоўкі і рэалізацыі эканамічнай палітыкі
✔️ Узаемаадносіны паміж Асацыяцыяй і асобамі, якія прымаюць палітычныя рашэнні ў сферы палітыкі і кіравання
✔️Якім чынам гарантуюцца "роўныя магчымасці" ў галіне прафесійнай кампетэнтнасці паміж народнымі прадстаўнікамі і органамі дзяржаўнай адміністрацыі
✔️Як наймаць персанал і падрыхтоўваць кадры для працы ў дзяржсектары
Навучальная праграма ўключае два блокі:
🔸анлайн лекцыі (з 31.08 па 05.09)
🔸адукацыйны візіт у Германію (Берлін, Дрэздэн -канец верасня)
Плануецца 4 анлайн-лекцыі па наступным тэмам:
31.08 - Палітычны лад Германіі
01.09 - Адміністрацыя і дзяржаўная служба ў ФРГ
04.09 - Палітычная сістэма ЕС
05.09 - Фарміраванне палітыкі ў шматузроўневай палітычнай сістэме (ЕС - федэратыўны ўрад - землі)
Лекцыі будуць праходзіць на платформе Зум Вебінар. Пачатак лекцый у 18:00 (па мінскім часе), працягласць 90 хвілін. Спасылкі мы дашлем кожнаму удзельніку(-цы) не пазней за 25.08.
Пасля завяршэння першага блока заняткаў, будзе адкрыты набор удзельнікаў на адукацыйны візіт у Германію. Калі вы прыміце ўдзел у анлайн лекцыях, вы атрымаеце спасылку на адборачную анкету.
Нагадаем, каб прыняць удзел у дадзенай навучальнай праграме, трэба быць удзельнікам Кадравага рэзерву, калі вы яшчэ не ў нашай камандзе, запоўніце анкету
Дэдлайн па запаўненні анкеты для ўдзелу ў дадзенай навучальнай праграме - 24.08.2023