Accessibility Tools

Skip to main content

Вынікі абмеркавання па праектах рэформ мясцовага самакіравання і адміністрацыйнага ладу Рэспублікі Беларусь

28 January, 2025

За час абмеркавання было пакінута 339 каментароў ад удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв».

Сярод іншых найбольшую цікавасць удзельнікаў дыскусіі выклікалі пытанні:
🔸Паўнамоцтвы і кампетэнцыі органаў мясцовага самакіравання
🔸Назвы адзінак мясцовага самакіравання, іх прадстаўнічых і выканаўчых органаў
🔸Нагляд над органамі мясцовага самакіравання
🔸Пераходны перыяд – імплементацыя рэформ адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу і мясцовага самакіравання пасля дэмакратычных зменаў у Рэспубліцы Беларусь
🔸Механізмы грамадскага кантролю і празрыстасці ў працы органаў мясцовага самакіравання

Удзельнікамі абмеркавання было агучана шмат прапаноў, сярод якіх:

👉 Пераходны перыяд — 2 гады з захаваннем дзеючага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу. На працягу перыяду мадэлююцца грамады, праводзіцца грамадскае абмеркаванне іх новых меж. Праз 2 гады — выбары ў новыя грамадскія рады, у рамках новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу

👉 Абранне кіраўнікоў выканаўчых органаў грамад — старшын упраў — прамым галасаваннем жыхароў грамады

👉 Фінансаванне органаў мясцовага самакіравання

Прадметам дыскусіі засталіся:

🔺 Назвы адзінак мясцовага самакіравання, іх прадстаўнічых і выканаўчых органаў 
🔺 Нагляд над органамі мясцовага самакіравання

Дыскусія аказала на развіццё тэмы рэформ адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу і мясцовага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь самы пазітыўны ўплыў. Для далейшай прапрацоўцы праектаў рэформ аўтар рэкамендаваў прыцягнуць некаторых з актыўных удзельнікаў дыскусіі для далейшай супрацы.