Accessibility Tools

Skip to main content
09 September, 2026

Цыкл лекцый пра Германію для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву».

09 September, 2026

14 верасня пачынаем новы цыкл лекцый пра Германію для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву».

Кампанія «Кадравы Рэзерв» у межах супрацоўніцтва з нямецкімі партнёрамі запускае цыкл анлайн-лекцый «Дзяржаўнае кіраванне ў Германіі паміж дэмакратыяй, эканомікай і грамадскімі зменамі».

Шэсць вэбінараў з нямецкімі экспертамі дапамогуць сістэмна разабрацца, як працуе нямецкая дзяржава, як прымаюцца рашэнні на розных узроўнях і як сістэма дзяржаўнага кіравання рэагуе на сучасныя грамадскія, эканамічныя і геапалітычныя выклікі.

14 верасня — першы вэбінар: «Як функцыянуе Германія? Палітычная сістэма, дзяржаўнае кіраванне і дэмакратыя»

Пагаворым пра палітычную сістэму Германіі, размеркаванне паўнамоцтваў паміж федэрацыяй, землямі і муніцыпалітэтамі, заканадаўчы працэс, прыняцце рашэнняў, ролю палітычных партый і лічбавізацыю дзяржаўнага кіравання.

Тэмы наступных вебінараў:

▪️ міграцыя, інтэграцыя і грамадская згуртаванасць;
▪️ дэмаграфічныя змены і будучыня сацыяльнай дзяржавы;
▪️ дзяржава, эканоміка, канкурэнтаздольнасць і інавацыі;
▪️ энергетычная і кліматычная палітыка, устойлівае развіццё;
▪️ Германія ў Еўропе і свеце: ЕС, НАТА, гандаль, Расія, Кітай і геапалітычныя выклікі.

Лекцыі праводзяць нямецкія эксперты з навуковым і практычным досведам.

Хочаце далучыцца да лекцый, адукацыйных праграм і іншых магчымасцей кампаніі? Станьце ўдзельнікам «Кадравага Рэзерву» https://pr-belarus.org/be/apply-by