Skip to main content

Анлайн лекцыі і навучальны візіт у Германію

Кадравы Рэзерв прапануе скарыстацца магчымасцю атрымаць ўнікальныя веды ў галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання ў Германіі.

Каманда кадравага рэзерву падрыхтавала праграмму, ў якой вы даведаецеся:

✔️ Як працуюць мясцовыя і дзяржаўныя ўлады Германіі

✔️ Даведаецеся пра структуру кіравання

✔️ Як камунікаваць з цывільным насельніцтвам 

✔️ Як адбываецца працэс распрацоўкі і рэалізацыі эканамічнай палітыкі

✔️ Узаемаадносіны паміж Асацыяцыяй і асобамі, якія прымаюць палітычныя рашэнні ў сферы палітыкі і кіравання

✔️Якім чынам гарантуюцца "роўныя магчымасці" ў галіне прафесійнай кампетэнтнасці паміж народнымі прадстаўнікамі і органамі дзяржаўнай адміністрацыі

✔️Як наймаць персанал і падрыхтоўваць кадры для працы ў дзяржсектары

Навучальная праграма ўключае два блокі:
🔸анлайн лекцыі (з 31.08 па 05.09)
🔸адукацыйны візіт у Германію (Берлін, Дрэздэн -канец верасня)

Плануецца 4 анлайн-лекцыі па наступным тэмам:
31.08 - Палітычны лад Германіі
01.09 - Адміністрацыя і дзяржаўная служба ў ФРГ
04.09 - Палітычная сістэма ЕС
05.09 - Фарміраванне палітыкі ў шматузроўневай палітычнай сістэме (ЕС - федэратыўны ўрад - землі)

Лекцыі будуць праходзіць на платформе Зум Вебінар. Пачатак лекцый у 18:00 (па мінскім часе), працягласць 90 хвілін. Спасылкі мы дашлем кожнаму удзельніку(-цы) не пазней за 25.08.

Пасля завяршэння першага блока заняткаў, будзе адкрыты набор удзельнікаў на адукацыйны візіт у Германію. Калі вы прыміце ўдзел у анлайн лекцыях, вы атрымаеце спасылку на адборачную анкету.

Нагадаем, каб прыняць удзел у дадзенай навучальнай праграме, трэба быць удзельнікам Кадравага рэзерву, калі вы яшчэ не ў нашай камандзе, запоўніце анкету

Дэдлайн па запаўненні анкеты для ўдзелу ў дадзенай навучальнай праграме - 24.08.2023

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.