Навучальная праграма ад Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграмедля грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў беларускай дыяспары.
Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій:
- 12–13 мая, Вільня;
- 17–20 чэрвеня, Будапешт;
- 21–24 верасня, Вільня ці Варшава.
Апошняе мерапрыемства плануецца 6–8 лістапада ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).
Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні міжнароднай бяспекі, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.
Да ўдзелу запрашаюцца ва ўзросце да 35 гадоў:
- прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў;
- прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў;
- дзеячы навукі і адукацыі;
- журналісты;
- палітыкі, палітолагі;
- эканамісты, юрысты, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.
Анкету на ўдзел можна запоўніць да 10 красавіка.
Падрабязней пра праграму чытайце тут